На пачатак навучальнага 2014-2015 года аснавныя патрабавнні да ведаў, уменняў і навыкаў вучняў:
разумець агульны змест твора, вылучаць словы і выразы, якія перашкаджаюць разуменню зместу праслуханага тэксту; прагназаваць змест тэксту па ілюстрацыях, суадносіць паслядоўнасць падзей з малюнкавым радам; вызначаць дзеючых асоб, суадносіць дзеючую асобу і ўчынак; адказваць на пытанні па змесце пачутага ці прачытанага, весці элементарны дыялог паводле прапанаванай сітуацыі; ужываць у адпаведнасці з маўленчай сітуацыяй этыкетныя словы і выразы; правільна вымаўляць гукі ў словах і фразах; асэнсавана чытаць па складах словы і сказы, пададзеныя ў падручніку.
Аснаўныя патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў вучняў:
Вучні павінны в е д а ц ь:
беларускі алфавіт; назвы літар беларускага алфавіта; правапіс галосных о, э—а; правапіс галосных е, ё—я; правапіс парных звонкіх/глухіх зычных на канцы слоў і перад зычнымі; спосабы абазначэння мяккасці зычных на пісьме; правапіс т—ц′, д—дз′; правапіс няпарных цвёрдых зычных і галосных пасля іх; правапіс падоўжаных зычных; правапіс раздзяляльных знакаў: ь і апострафа; правапіс ў; напісанне вялікай літары ў імёнах і прозвішчах людзей, клічках жывёл, назвах краін, гарадоў, вёсак, рэк, азёр.
Вучні павінны ў м е ц ь:
выдзяляць гукі ў слове; абазначаць іх літарамі ў адпаведнасці з вывучанымі нормамі беларускага правапісу; адрозніваць гукі галосныя і зычныя; парныя звонкія і глухія зычныя; цвёрдыя і мяккія зычныя; правільна называць літары беларускага алфавіта; размяркоўваць словы ў алфавітным парадку, знаходзіць патрэбныя словы ў слоўніку, карыстаючыся алфавітам; вызначаць месца націску ў словах, націскныя і ненаціскныя склады, націскныя і ненаціскныя галосныя; дзяліць словы на склады і для пераносу; ужываць вялікую літару пры напісанні імёнаў і прозвішчаў людзей, клічак жывёл, назваў краін, гарадоў, вёсак, рэк, азёр; карыстацца арфаграфічным і перакладным слоўнікамі; адрозніваць словы, якія называюць прадметы, словы, якія называюць прыметы, словы, якія называюць дзеянні; асобна пісаць прыназоўнікі (на практычным узроўні); вызначаць межы сказаў, правільна інтанаваць іх, захоўваючы інтанацыю пачатку і канца сказа; афармляць сказ пісьмова; адрозніваць тэкст ад асобных сказаў; падбіраць загаловак з шэрагу прапанаваных настаўнікам, ацэньваць адпаведнасць загалоўка тэксту; спісваць тэкст з друкаванага ці рукапіснага ўзору.